У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Ліп 2016

Беларусь і Турцыя ўзгаднілі план дзеянняў на 2016-2017 гады па развіцці супрацоўніцтва

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Турцыя сёння на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў у Анкары ўзгаднілі план дзеянняў на 2016-2017 гады па развіцці супрацоўніцтва, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі шырокае кола пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня, узгаднілі план дзеянняў на 2016-2017 гады па развіцці супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Асаблівы акцэнт быў зроблены на далейшым развіцці беларуска-турэцкага дыялогу высокага ўзроўню.

Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліла намеснік міністра замежных спраў Алена Купчына, турэцкую - намеснік міністра замежных спраў Алі Кемаль Айдын.

У ходзе візіту Алены Купчыной у Анкару адбылася таксама сустрэча са старшынёй турэцкай часткі беларуска-турэцкай сумеснай міжурадавай эканамічнай камісіі, міністрам лясной гаспадаркі і водных рэсурсаў Турцыі Вейселем Эраглу. Бакі абмеркавалі пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а таксама падрыхтоўку да чарговага пасяджэння міжурадавай камісіі, запланаванай да правядзення ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс