12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
У прыватнасці, Валкан Базкыр падкрэсліў, што Турцыя імкнецца да ўмацавання адносін з Беларуссю. "Адзначыўшы, што цяпер аб'ём тавараабароту паміж краінамі складае $605 млн, парламентарый заявіў, што Турцыя хацела б павялічыць яго да $1 млрд", - расказалі ў прэс-службе. У сваю чаргу Валерый Варанецкі звярнуў увагу, што Беларусь лічыць Турцыю надзейным сябрам і партнёрам. Ён дадаў, што развіццё ўсебаковых адносін з Турцыяй мае вялікае значэнне для беларускага боку.
Акрамя таго, у час візіту ў Анкару парламенцкая дэлегацыя сустрэлася са старшынёй Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі Ісмаілам Кахраманам. "Бакі выказалі задавальненне канструктыўным характарам беларуска-турэцкіх адносін і падкрэслілі неабходнасць нарошчвання ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва", - адзначылі ў прэс-службе.