9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Турцыі Анатоль Глаз сустрэўся з дэпутатам Вялікага Нацыянальнага сходу Турцыі, кіраўніком міжпарламенцкай групы дружбы з Нацыянальным сходам Беларусі Сельманам Эсерам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.
Асноўную ўвагу субяседнікі ўдзялілі практычным пытанням міжпарламенцкага ўзаемадзеяння, у тым ліку абмеркаванню графіка кантактаў на бліжэйшую перспектыву, сумесных намаганняў парламентарыяў па пытаннях абароны традыцыйных і сямейных каштоўнасцей.
"Вызначаны прыярытэтныя тэмы для прапрацоўкі, уключаючы ўзаемныя візіты дзелавых колаў, кантакты на ўзроўні парламентаў дзвюх краін, развіццё супрацоўніцтва ў гуманітарнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах", - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве.
Дадаткова субяседнікі закранулі сітуацыю ў рэгіёне і міжпарламенцкае ўзаемадзеянне на шматбаковых пляцоўках.
Пасол Беларусі праінфармаваў кіраўніка групы дружбы аб запланаванай да правядзення ў кастрычніку 2025 года ІІІ Мінскай міжнароднай канферэнцыі па еўразійскай бяспецы і запрасіў да ўдзелу ў мерапрыемстве дэпутацкі корпус Турцыі.