Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Лют 2022

Беларусь і Турцыя абмеркавалі гуманітарнае супрацоўніцтва паміж сталіцамі

Беларусь і Турцыя абмеркавалі гуманітарнае супрацоўніцтва паміж сталіцамі
Фота з архiва

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы Віктар Рыбак правёў сустрэчу з кіраўніком муніцыпалітэта горада Анкара Мансурам Явашам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім пасольстве.

"Субяседнікі абмеркавалі тэматыку гуманітарнага супрацоўніцтва паміж сталіцамі Беларусі і Турцыі ў рамках пабрацімскіх сувязей, якая ўяўляе ўзаемны інтарэс, - расказалі ў беларускай дыпламатычнай місіі. - Акрамя таго, былі разгледжаны пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Турцыяй".

Турэцкая Рэспубліка стала першай замежнай дзяржавай, якая прызнала дзяржаўную незалежнасць Рэспублікі Беларусь. Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ўстаноўлены 25 сакавіка 1992 года. У 2022 годзе Беларусь і Турцыя адзначаць 30-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. У 1992 годзе адкрыта пасольства Турэцкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з рэзідэнцыяй у Мінску, у 1997 годзе - пасольства Рэспублікі Беларусь у Турэцкай Рэспубліцы з рэзідэнцыяй у Анкары.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі