Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Лют 2016

Беларусь і Тайланд падпісалі міжурадавае пагадненне аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Ігар Быкаў і начальнік упраўлення тылу Узброеных Сіл Тайланда Навапол Дамронгпонг падпісалі сёння пагадненне паміж урадам Беларусі і ўрадам Тайланда аб ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сённяшні візіт - гэта пачатак нашага ўзаемадзеяння ў ваенна-тэхнічнай галіне", - сказаў Ігар Быкаў.

Першы намеснік старшыні адзначыў, што праграма гэтага візіту дэлегацыі з Тайланда не дае магчымасці азнаёміцца з усімі прадпрыемствамі ваенна-прамысловага комплексу. Аднак беларускі бок гатовы даць магчымасць спецыялістам Тайланда прыехаць у Беларусь пазней для больш дэталёвага азнаямлення з галіной.

Як паведамлялася, віцэ-прэм'ер - міністр абароны Тайланда Правіт Вонгсуван заявіў на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, што Тайланд зацікаўлены супрацоўнічаць з Беларуссю ў сферы інвестыцый і ваенна-прамысловага комплексу.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі