Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Крс 2016

Беларусь і Тайланд актывізуюць распрацоўку пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Тайланд актывізуюць распрацоўку пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Гэтыя пытанні абмяркоўвалі 28 красавіка на сустрэчы міністр замежных спраў Уладзімір Макей і міністр замежных спраў Тайланда Дон Прамудвінай, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

На перагаворах кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў актывізацыі беларуска-тайландскіх адносін. "У гэтых мэтах дасягнута дамоўленасць аб абмене візітамі прадстаўнікоў розных міністэрстваў і дзелавых колаў да канца 2016 года, актывізацыі работы над праектам пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве і стварэнні на яго аснове міжурадавай камісіі", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Уладзімір Макей сустрэўся таксама з дзяржаўным міністрам замежных спраў Бангладэш Махамедам Шахрыярам Аламам. "Намечаны шляхі інтэнсіфікацыі кантактаў паміж міністэрствамі замежных спраў дзвюх краін, дасяннута дамоўленасць аб абмене візітамі прадстаўнікоў дзелавых колаў, закрануты пытанні правядзення сумеснай беларуска-бангладэшскай камісіі па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве", - расказалі ў МЗС.

Абедзве сустрэчы адбыліся на палях пасяджэння міністраў замежных спраў краін - членаў Нарады па ўзаемадзеянні і мерах даверу ў Азіі (НУМДА) у Пекіне, у якім сёння прыняў удзел Уладзімір Макей. У час НУМДА ён таксама сустрэўся і абмеркаваў актуальныя пытанні двухбаковых адносін з міністрам замежных спраў Украіны Паўлам Клімкіным, саветнікам прэм'ер-міністра Пакістана па замежных справах Сартажам Азізам, намеснікам міністра замежных спраў В'етнама Дан Дзінг Куем.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі