Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Jun 2019

Беларусь і Таджыкістан заключылі дагавор аб стратэгічным партнёрстве

Беларусь і Таджыкістан заключылі дагавор аб стратэгічным партнёрстве

28 чэрвеня, Мінск /Кацярына Крышэнік - БЕЛТА/. Дагавор аб стратэгічным партнёрстве падпісалі сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Таджыкістана Эмамалі Рахмон у Палацы Незалежнасці ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта гістарычны момант, гэта выхад у космас, калі хочаце, у адносінах паміж дзвюма дзяржавамі", - заявіў Прэзідэнт Беларусі журналістам па выніках перагавораў. "У ім мы замацавалі якасна новы статус двухбаковых адносін і пацвердзілі намер актыўна развіваць іх ва ўсіх галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Гэта заканамерны вынік вялікага шляху, які прайшлі Беларусь і Таджыкістан у выбудоўванні міждзяржаўных сувязей", - дадаў ён.

Кіраўнікі дзяржаў таксама паставілі подпісы пад сумеснай заявай, у якой бакі пацвердзілі зацікаўленасць у развіцці ўсебаковага ўзаемадзеяння ў доўгатэрміновай перспектыве і падкрэслілі неабходнасць паглыблення міждзяржаўных адносін.

Аляксандр Лукашэнка і Эмамалі Рахмон канстатавалі падабенства пазіцый абедзвюх краін па ключавых пытаннях міжнароднай палітыкі і заявілі аб намеры актывізаваць супрацоўніцтва ў рамках міжнародных і рэгіянальных арганізацый. Яны таксама падкрэслілі неабходнасць далейшых сумесных намаганняў у барацьбе з тэрарызмам, экстрэмізмам, нелегальнай міграцыяй, іншымі выклікамі і пагрозамі.

Бакі ў пазітыўным ключы адзначылі ўзаемадзеянне дзелавых колаў Беларусі і Таджыкістана, а таксама звярнулі ўвагу на наяўнасць значнага патэнцыялу ў гандлёва-эканамічнай сферы, падкрэсліўшы зацікаўленасць абодвух бакоў у актывізацыі намаганняў па стварэнні эфектыўных сумесных вытворчасцей, выкарыстанні магчымасцей свабодных эканамічных зон, забеспячэнні росту аб'ёмаў двухбаковага гандлю.

У прысутнасці прэзідэнтаў прадстаўнікі абедзвюх дзяржаў падпісалі шэраг важных дакументаў аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Пагадненні заключаны паміж Міністэрствам інфармацыі Беларусі і Міністэрствам культуры Таджыкістана, Следчым камітэтам нашай краіны і Генеральнай пракуратурай Таджыкістана, гандлёва-прамысловымі палатамі. Таксама падпісана пагадненне аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве паміж ААТ "ААБ Беларусбанк" і Дзяржаўным ашчадным банкам "Амонатбанк".

Паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Камітэтам па справах моладзі і спорту Таджыкістана падпісана праграма супрацоўніцтва ў сферы фізічнай культуры і спорту на 2019-2023 гады.

Міністэрствы адукацыі дзвюх дзяржаў дамовіліся аб узаемадзеянні ў сферы прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай, прафесійнай адукацыі. Заключана таксама пагадненне аб супрацоўніцтве паміж асобнымі ВНУ - Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь і Агенцтвам дзяржаўнай службы Прэзідэнта Рэспублікі Таджыкістан. Падпісана выканаўчая праграма беларуска-таджыкскага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2019-2020 гады.

Пагадненне аб супрацоўніцтве па выкарыстанні генетычных рэсурсаў раслін і жывёл для атрымання камерцыйных прадуктаў падпісалі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Міністэрства сельскай гаспадаркі Таджыкістана.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі