Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Сак 2022

Беларусь і Таджыкістан узгаднілі графік двухбаковых мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву

Беларусь і Таджыкістан узгаднілі графік двухбаковых мерапрыемстваў на бліжэйшую перспектыву
Фота з архiва

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка і міністр сельскай гаспадаркі Таджыкістана, старшыня таджыкскай часткі беларуска-таджыкскай міжурадавай камісіі па развіцці супрацоўніцтва Са'дзі Карымзода правялі сустрэчу. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Разгледжаны шырокі спектр пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва, - гаворыцца ў паведамленні. - Субяседнікі пазітыўна ацанілі дынаміку развіцця беларуска-таджыкскіх адносін". Была пацверджана гатоўнасць бакоў да рэалізацыі новых сумесных узаемавыгадных праектаў. Кіраўнік беларускай дыпламатычнай місіі і таджыкскі міністр сельскай гаспадаркі ўзгаднілі графік двухбаковых мерапрыемстваў на найбліжэйшую перспектыву.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Таджыкістан і Рэспублікай Беларусь устаноўлены 5 верасня 1996 года. У 1997 годзе ў Мінску адкрыта пасольства Таджыкістана. У Душанбэ з сакавіка 2011 года функцыянуе пасольства Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі