Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Jun 2016

Беларусь і Сусветны банк гатовы зрабіць узаемнае супрацоўніцтва больш маштабным і насычаным

2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Сусветны банк гатовы зрабіць узаемнае супрацоўніцтва больш маштабным і насычаным. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта Беларусі па выніках сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам.

"У канцы гэтага года мы з вамі павінны будзем вызначыць дарожную карту, праграму нашага супрацоўніцтва на будучае. Думаю, мы гэта зробім своечасова, і яна будзе не горшая, чым у папярэднія гады", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт выказаў удзячнасць у адрас Сусветнага банка за існуючы ўзровень супрацоўніцтва. "У самыя цяжкія часы Сусветны банк прытрымліваўся свайго стылю работы. Мы заўсёды знаходзілі агульныя інтарэсы", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, адзначыў падтрымку Сусветнага банка ў фінансаванні інфраструктурных праектаў, такіх як будаўніцтва і рэканструкцыя дарог, ачыстка вады, мінімізацыя наступстваў катастрофы на ЧАЭС, перапрацоўка бытавых адходаў. "Вы моцна дапамаглі нам у мадэрнізацыі ўсёй лясной гаспадаркі. Менавіта з вашай падтрымкі пачалася гэта мадэрнізацыя. І мы сёння практычна поўнасцю правялі імпартазамяшчэнне ў лясной гаспадарцы і працуем па самых высокіх стандартах", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цяпер рэалізуецца шэраг праектаў на сотні мільёнаў долараў. "Павінен сказаць, што мы своечасова рэалізуем гэтыя праекты, але ў мяне склалася ўражанне, што беларускі бок недзе з нейкімі праектамі марудзіць, або мы павольна разгортваемся. Я хацеў бы, каб вы мне сказалі, дзе нашы недахопы, і мы абавязкова выправім сітуацыю, - сказаў беларускі лідар. - Паколькі ваша фінансаванне, асабліва ў гэтай сітуацыі, дае магчымасць тысячам людзей мець работу і ствараць цудоўныя аб'екты. Вопыт супрацоўніцтва з вамі - адкрыты, прынцыповы - з'яўляецца для нас пэўнай школай. Наша сустрэча паслужыць далейшаму ўдасканаленню нашых адносін".

У сваю чаргу Сірыл Мюлер адзначыў, што для Сусветнага банка было вялікім гонарам аказваць садзейнічанне Беларусі ў апошнія некалькі гадоў. Ён падзякаваў Кіраўніку беларускай дзяржавы за станоўчую ацэнку сумесных праграм. "Сапраўды, нам удалося дасягнуць істотных пазітыўных вынікаў, істотна нарасціць тэмпы і аб'ёмы сумесных праграм. І мы маем намер рухацца наперад", - сказаў ён.

"Мы пачынаем распрацоўваць стратэгію на будучае. І я буду ўдзячны, калі вы вызначыце ключавыя пункты, на якія нам трэба звярнуць увагу", - дадаў віцэ-прэзідэнт Сусветнага банка.

На сустрэчы бакі абмеркавалі канкрэтныя напрамкі і праекты для развіцця далейшага супрацоўніцтва. Выказана гатоўнасць рабіць яго больш маштабным і насычаным. У прыватнасці, Сусветны банк гатовы і далей аказваць Беларусі садзейнічанне ў пытанні павышэння канкурэнтаздольнасці прадукцыі, дыверсіфікацыі і мадэрнізацыі вытворчасцей. Асаблівую ўвагу плануецца ўдзяліць далейшаму развіццю транспартнай інфраструктуры, зрабіўшы яе больш тэхналагічнай. І адзін з такіх інавацыйных праектаў рэалізуецца цяпер.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак для ўзаемадзеяння - падтрымка малога і сярэдняга бізнесу, што дасць беларускім прадпрыемствам дадатковыя магчымасці для асваення новых рынкаў.

Бакі гатовы прадаўжаць эфектыўнае супрацоўніцтва і ў такіх ужо традыцыйных сферах, як энергетыка, адукацыя, ахова здароўя, ахова навакольнага асяроддзя. Важны акцэнт у час сустрэчы зроблены менавіта на развіцці чалавечага капіталу. У гэтым жа ключы падкрэслівалася, што галоўны прынцып супрацоўніцтва Беларусі і Сусветнага банка заключаецца ў справядлівасці, каб эканоміка працавала на людзей.

Цяпер з удзелам Сусветнага банка ў Беларусі рэалізуецца шэраг розных праектаў на агульную суму амаль $1 млрд. У цэлым інвестыцыі Сусветнага банка з 1992 па 2016 год ацэньваецца ў памеры амаль $1,5 млрд.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі