Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Лют 2015

Беларусь і Сербія разгледзелі шляхі актывізацыі ўзаемадзеяння ў фармаце АБСЕ

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Сербія ў час кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, якія прайшлі ў Бялградзе, разгледзелі шляхі актывізацыі ўзаемадзеяння ў фармаце АБСЕ ў перыяд сербскага старшынства ў арганізацыі і на перспектыву. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў Беларусі.

"Бакі таксама абмеркавалі стан спраў у АБСЕ, меры, што прымаюцца арганізацыяй па садзейнічанні ўрэгуляванню крызісу ва Украіне", - дадалі ў МЗС.

Беларуска-сербскія кансультацыі паміж МЗС па пытаннях узаемадзеяння ў фармаце АБСЕ прайшлі 12 лютага ў Бялградзе. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Дзяніс Сідарэнка, сербскую - кіраўнік рабочай групы МЗС па забеспячэнні старшынства Сербіі ў АБСЕ Дзеян Шахавіч.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі