Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Лют 2015

Беларусь і Сербія падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва

19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Сербія падпісалі дарожную карту супрацоўніцтва. Цырымонія падпісання адбылася 19 лютага ў Бялградзе, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Сербіі.

Дакумент заключаны па выніках праведзеных 18-19 лютага восьмага пасяджэння міжурадавай беларуска-сербскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, сёмага пасяджэння дзелавога савета па супрацоўніцтве паміж гандлёва-прамысловымі палатамі Беларусі і Сербіі, а таксама кантактна-кааперацыйнай біржы дзелавых колаў.

Праведзены сустрэчы беларускай дэлегацыі са старшынёй урада Сербіі Аляксандрам Вучычам, намеснікам старшыні ўрада - міністрам гандлю, турызму і тэлекамунікацый Сербіі Расімам Ляічам, міністрам эканомікі Сербіі Жэлька Серцічам і старшынёй Гандлёва-прамысловай палаты Сербіі Марка Чадзежам.

На дзелавым савеце прысутнічалі больш за 100 прадстаўнікоў Беларусі і Сербіі. У час перагавораў абмяркоўваліся канкрэтныя прапановы па арганізацыі сумесных вытворчасцей аўтобусаў, трактароў, пажарных машын, а таксама арганізацыя дыстрыб'ютыўнага цэнтра металапрадукцыі. 19 лютага адбылася ўрачыстая цырымонія падпісання пратаколаў пасяджэнняў міжурадавай камісіі і дзелавога савета.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі