У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Крс 2018

Беларусь і Сербія абмеркавалі пытанні візавай палітыкі

4 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Сербія абмеркавалі пытанні візавай палітыкі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Гэтыя пытанні разглядаліся 3 красавіка ў Мінску на кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Рэспублікі Сербія па консульскіх пытаннях. Беларускую дэлегацыю на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, сербскую - памочнік міністра па консульскіх справах Аца Ёванавіч.

Бакі абмеркавалі пытанні візавай палітыкі Беларусі і Сербіі, развіццё міграцыйнай сітуацыі ў рэгіёне і адпаведныя рызыкі, праблематыку абароны правоў юрыдычных і фізічных асоб на тэрыторыях абедзвюх дзяржаў, а таксама ўзаемадзеянне ў пытаннях аказання ўзаемнай дапамогі ў крызісных сітуацыях.

У кансультацыях таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі пагранічных службаў дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс