Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Jan 2016

Беларусь і Санкт-Пецярбург прапрацуюць новыя варыянты развіцця глыбокай кааперацыі

29 студзеня, Санкт-Пецярбург /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Беларусь і Санкт-Пецярбург прапрацуюць новыя варыянты развіцця глыбокай кааперацыі. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на восьмым пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Беларусі і Санкт-Пецярбурга, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы зацікаўлены ў далейшым развіцці глыбокай кааперацыі, у тым ліку сумесных вытворчасцей. Трэба разам прапрацаваць новыя напрамкі супрацоўніцтва ў гэтай сферы, якія ўяляюць узаемны інтарэс", - адзначыў Андрэй Кабякоў.

Да перспектыўных праектаў у галіне навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва кіраўнік беларускага ўрада аднёс стварэнне сумеснага тэрытарыяльна-размеркаванага інавацыйна-вытворчага кластара па вытворчасці святлодыёдных прыбораў для ААТ "Расійскія чыгункі", суднабудаўнічай, аэракасмічнай і іншых галін.

"Мы сёння наведвалі "Завод па перапрацоўцы пластмас імя "Камсамольскай праўды", бачылі праект, звязаны з вытворчасцю тэрмапластаўтаматаў. Лічу, гэта паказальны прыклад таго, як мы можам сумесна рабіць неабходную імпартазамяшчальную прадукцыю, навукаёмістную, з высокай дабаўленай вартасцю, якая будзе лакаматывам развіцця сумесных галін і запатрабавана на нашым рынку", - сказаў прэм'ер-міністр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі