Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Sep 2018

Беларусь і Рэспубліка Карэя паглыбяць супрацоўніцтва ў распрацоўцы праектаў электроннага ўрада

Фота МЗС

5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Рэспубліка Карэя паглыбяць супрацоўніцтва ў распрацоўцы праектаў электроннага ўрада. Такая дамоўленасць была дасягнута ў час праведзенага 4 верасня ў Сеуле пятага пасяджэння сумеснага камітэта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

На перагаворах бакі адзначылі, што двухбаковыя кантакты неабходна вывесці на новы ўзровень. Разам з тым было падкрэслена паспяховае ўзаемадзеянне ў галіне высокіх тэхналогій, у тым ліку ў кантэксце работы індустрыяльна-тэхнічных паркаў.

У час пасяджэння была дасягнута дамоўленасць наконт актывізацыі супрацоўніцтва па перадачы вопыту развіцця сярэдняга і малога бізнесу, а таксама ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, уключаючы распрацоўку сістэмы беспапяровага гандлю і развіццё іншых праектаў электроннага ўрада.

Беларускі бок таксама пацвердзіў сваю зацікаўленасць ва ўстанаўленні бязвізавага рэжыму з Рэспублікай Карэя на двухбаковай аснове.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, а таксама эксперты Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і Міністэрства прамысловасці. Узначаліў дэлегацыю намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас.

Па выніках сустрэчы быў падпісаны Пратакол пасяджэння, у якім адлюстраваны асноўныя дамоўленасці. Наступная сустрэча Сумеснага камітэта запланавана да правядзення ў Мінску.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі