Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Чэр 2020

Беларусь і Расія завяршаюць працэдуры па змяненні ўмоў крэдыту для БелАЭС

Беларусь і Расія завяршаюць працэдуры па змяненні ўмоў крэдыту для БелАЭС
Фота з архiва

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тэлефонная размова прэм'ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным адбылася па ініцыятыве беларускага боку, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Раман Галоўчанка падзякаваў свайму расійскаму калегу за віншаванне ў сувязі з назначэннем яго на пасаду прэм'ер-міністра Беларусі. Адбылося абмеркаванне графіка бліжэйшых двухбаковых сустрэч, а таксама плануемых мерапрыемстваў у рамках інтэграцыйных аб'яднанняў.

Кіраўнікі ўрадаў адзначылі станоўчую дынаміку рэалізацыі раней дасягнутых дамоўленасцей, у тым ліку па змяненні ўмоў расійскага крэдыту на будаўніцтва БелАЭС. Усе неабходныя рашэнні прыняты, цяпер завяршаюцца ўнутрыдзяржаўныя працэдуры.

Прэм'ер-міністры абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Адпаведныя даручэнні па актывізацыі ўзаемадзеяння будуць дадзены ведамствам дзвюх краін.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі