Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Ліс 2022

Беларусь і Расія заключаць пагадненне аб адкрыцці генконсульства ў Гродне

Беларусь і Расія заключаць пагадненне аб адкрыцці генконсульства ў Гродне
Фота з архiва

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія заключаць пагадненне аб адкрыцці Генеральнага консульства РФ у Гродне. Адпаведная пастанова Савета Міністраў нумар 767 ад 10 лістапада 2022 года афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Згодна з дакументам, Саўмін пастанаўляе прыняць прапанову Міністэрства замежных спраў, узгодненую з Мінюстам і Мінфінам, аб заключэнні шляхам абмену нотамі пагаднення паміж урадамі Беларусі і Расіі аб заснаванні Генеральнага консульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне, а таксама зацвердзіць тэкст ноты беларускага боку.

МЗС упаўнаважаны ажыццявіць неабходныя працэдуры па заключэнні пагаднення шляхам абмену нотамі.

Пастанова ўступае ў сілу з дня яе прыняцця.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі