Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Feb 2017

Беларусь і Расія намецілі меры ўзаемадзеяння з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі

13 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка і кіраўнік расійскага Федэральнага агенцтва па справах нацыянальнасцей Ігар Барынаў сёння на сустрэчы ў Маскве намецілі меры ўзаемадзеяння з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

Абыўся зацікаўлены абмен думкамі аб бягучым стане і перспектывах развіцця беларуска-расійскага ўзаемадзеяння ў сферы нацыянальных адносін. Бакі канстатавалі эфектыўнасць прынятых кіраўніцтвам дзвюх дзяржаў мер па забеспячэнні і падтрыманні міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды.

"Па выніках сустрэчы намечаны шэраг практычных мер па далейшым паглыбленні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў галіне ўзаемадзеяння з нацыянальна-культурнымі грамадскімі аб'яднаннямі", - адзначылі ў прэс-службе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі