Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Врс 2017

Беларусь і Расія на наступным тыдні правядуць перагаворы па газе

15 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія на наступным тыдні правядуць перагаворы па газе, паведаміў сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Уладзімір Сямашка расказаў, што на наступным тыдні ў яго запланавана сустрэча з віцэ-прэм'ерам Расіі Аркадзем Дварковічам у Маскве. "У нас розныя тэмы, але перш за ўсё будзе абмяркоўвацца пытанне па газе", - удакладніў віцэ-прэм'ер.

Як паведамлялася, Беларусь і Расія падпісалі дакумент, які рэгулюе газавае пытанне ў 2017-2019 гадах. "Пакуль мы на паўдарозе - дамовіліся толькі да 2019 года. Але тыя дамоўленасці, якія дзейнічаюць у 2017 годзе, выконваюцца, у 2018 годзе мы таксама атрымаем істотную падтрымку з боку Расіі", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Уладзімір Сямашка звярнуў увагу, што пытанне цаны газу - вельмі важнае для эканомікі Беларусі. "Ёсць прыватны прыклад, але ён характарызуе шмат што. МАЗ плаціць $278 за тысячу кубаметраў газу, КАМАЗ - $65, такая называлася лічба. МАЗ плаціць 11,3 цэнта за кВт гадз, КАМАЗ - 4,5 цэнта. І як у такіх умовах можна быць канкурэнтаздольным?"- задаўся пытаннем віцэ-прэм'ер.

Ён нагадаў, што з 1 студзеня 2025 года цана газу для Беларусі павінна быць роўная цане ў Смаленскай вобласці. "Сёння, калі паглядзець цану газу на граніцы Расіі і Беларусі, то яна ідзе з каэфіцыентам большым за 2 адносна таго, колькі газ каштуе ў Смаленскай вобласці. Пакуль мы абазначылі толькі частку траекторыі для таго, каб да 1 студзеня 2025 года выйсці на каэфіцыент 1. Ужо зрухі ёсць", - адзначыў Уладзімір Сямашка. Ён яшчэ раз падкрэсліў, што канкрэтыка ёсць пакуль толькі да 2019 года. Што датычыцца 2020-2024 гадоў, вядуцца перагаворы з расійскім бокам на ўзроўні і профільных міністэрстваў, і міністраў, і віцэ-прэм'ераў. "Я ўжо тры разы пасля падпісання дакументаў сустракаўся з Аркадзем Дварковічам. Мы павінны да канца года падрыхтаваць праект дакумента і падпісаць яго", - дадаў віцэ-прэм'ер.

Адзіны рынак газу ў ЕАЭС павінен быць створаны да 2025 года. Цяпер Беларусь і Расія абмяркоўваюць прынцыпы яго фарміравання і функцыянавання. Да 1 студзеня 2018 года пастаўлена задача падрыхтаваць адпаведныя дакументы ў гэтай частцы для іх разгляду і далейшага прыняцця. Калі гэтыя прынцыпы будуць узгоднены, тады дакумент у пачатку 2019 года будзе прапанаваны партнёрам па Еўразійскім эканамічным саюзе - Казахстану, Кыргызстану і Арменіі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі