У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Сак 2019

Беларусь і Расія актывізуюць сумесныя намаганні ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі

Беларусь і Расія актывізуюць сумесныя намаганні ў забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія маюць намер актывізаваць сумесныя намаганні ў сферы забеспячэння інфармацыйнай бяспекі. Такое меркаванне выказаў журналістам намеснік сакратара Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі Алег Храмаў перад пачаткам беларуска-расійскіх міжведамасных кансультацый па пытаннях міжнароднай інфармацыйнай бяспекі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усе цудоўна разумеюць, што пытанні інфармацыйнай бяспекі ў сучасных умовах з'яўляюцца аднымі з самых асноватворных у жыцці чалавецтва і кожнага з народаў, кожнай з дзяржаў", - адзначыў Алег Храмаў. У Беларусі і Расіі гэтыя пытанні даўно знаходзяцца ў цэнтры ўвагі дзяржаўных структур, дзейнічае міжурадавае пагадненне ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

"Мы сёння сабраліся, каб надаць рабоце ў рамках пагаднення новы імпульс. Наша работа будзе нацэлена на тое, каб забяспечыць спакойныя ўмовы для жыцця грамадзян", - растлумачыў Алег Храмаў.

Ён падкрэсліў, што тэма інфармацыйнай бяспекі ўсё часцей гучыць і на міжнародным узроўні. "Ёсць дакладнае рашэнне ў рамках АДКБ, прыняты дзве рэзалюцыі на 73-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН па ініцыятыве Расіі і пры прамой падтрымцы Беларусі. Гэтыя міжнародныя акты накіраваны на тое, каб канчаткова завяршыць працэс міжнароднага прававога рэгулявання тэм, звязаных з існаваннем віртуальнай рэальнасці, з адказнасцю дзяржаў у сувязі з гэтым. Адна з рэзалюцый датычыцца процідзеяння і барацьбы са злачыннасцю ў гэтай сферы", - сказаў намеснік сакратара Савета бяспекі Расіі.

Паводле яго слоў, дадатковай падставай для абмеркавання стане рашэнне Беларусі прыняць Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі. У час сустрэчы пойдзе размова аб тым, як забяспечваць інфармацыйную бяспеку ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі