Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Ліс 2016

Беларусь і Расія абмяркоўваюць праект пагаднення аб узаемным прызнанні віз

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмяркоўваюць праект пагаднення аб узаемным прызнанні віз. Аб гэтым заявіў сёння журналістам міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў па выніках сумеснага пасяджэння калегій МЗС Беларусі і Расіі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сяргей Лаўроў пракаменціраваў сітуацыю, чаму некаторыя замежныя грамадзяне сутыкаюцца з праблемамі пры перасячэнні расійскай граніцы з боку Беларусі. Паводле яго слоў, сёння жадаючыя трапіць у Расію павінны перасякаць граніцу пры наяўнасці дзеючай візы і праз міжнародны пункт пропуску.

"Мы даўно развіваем ідэю адзінай візавай прасторы. Цяпер абмяркоўваецца праект пагаднення аб узаемным прызнанні віз. Адзіная візавая прастора павінна, вядома, зняць гэтыя праблемы", - сказаў міністр.

Паводле яго слоў, пакуль пагадненне не падпісана, неабходна выпрацаваць часовыя меры. "Можа, адкрыць для замежных грамадзян, якія перасякаюць нашу граніцу, часовыя пункты пропуску. Але ўвесь комплекс гэтых праблем будзе разглядацца на пасяджэнні міждзяржаўнай міжведамаснай рабочай групы па выпрацоўцы рэкамендацый па правядзенні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі", - сказаў на заканчэнне Сяргей Лаўроў.

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі Уладзімір Макей у сваю чаргу заўважыў, што адкрытая граніца паміж дзвюма краінамі - важнае дасягненне Саюзнай дзяржавы. "Вядома, праблемы з перамяшчэннем грамадзян трэціх краін не з'яўляюцца пазітыўным. Таму мы дамовіліся ў бліжэйшы час правесці канкрэтную, прадметную работу ў гэтым напрамку", - дадаў міністр.

Уладзімір Макей выказаў надзею, што адпаведныя ведамствы Беларусі і Расіі выпрацуюць неабходныя падыходы і вызначаць алгарытм дзеянняў на бліжэйшую перспектыву. "Такіх праблем у нашых адносінах быць не павінна. Беларусь зацікаўлена ў тым, каб іх не было, таму што мы з'яўляемся транзітнай дзяржавай", - падкрэсліў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі