Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

24 Сак 2022

Беларусь і Расія абмеркавалі ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных і міжнародных арганізацыях

Беларусь і Расія абмеркавалі ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных і міжнародных арганізацыях
Фота з архiва

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Назарук 24 сакавіка сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Барысам Грызловым. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

"Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва, узаемадзеяння ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і міжнародных арганізацый. Акрамя таго, размова ішла аб падрыхтоўцы да святкавання Дня яднання народаў Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў паведамленні.

Дыпламатычныя адносіны Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй устаноўлены 25 чэрвеня 1992 года. Шляхам пераўтварэння Пастаяннага прадстаўніцтва Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Расійскай Федэрацыі ў 1993 годзе было створана пасольства нашай краіны ў Маскве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі