Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Крс 2022

Беларусь і "Расатам" распрацуюць дарожную карту ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі

Беларусь і
Фота з архiва

22 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і "Расатам" распрацуюць дарожную карту па развіцці супрацоўніцтва ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Адпаведныя дамоўленасці дасягнуты па выніках візіту з 20 па 22 красавіка беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра энергетыкі Міхаілам Міхадзюком на прадпрыемствы дзяржкарпарацыі "Расатам", размешчаныя ў Новаўральску Свярдлоўскай вобласці і Сасновым Бары Ленінградскай вобласці Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

У склад беларускай дэлегацыі ўвайшлі прадстаўнікі Мінэнерга, Дзяржатамнагляду, Нацыянальнай акадэміі навук. Яны наведалі Уральскі электрахімічны камбінат паліўнай кампаніі "ТВЭЛ", пляцоўку Ленінградскага аддзялення Федэральнага экалагічнага аператара, а таксама адзін з пунктаў ізаляцыі радыеактыўных адходаў нацыянальнага аператара па абыходжанні з РАА, дзе азнаёміліся з расійскім вопытам у галіне захоўвання, перапрацоўкі і ўтылізацыі радыеактыўных адходаў.

"Ва ўзаемадзеянні з расійскімі партнёрамі мы ўжо маем папярэднюю канцэпцыю па абыходжанні з РАА ў Беларусі. Цяпер нам неабходна комплексна ацаніць існуючыя тэхналогіі, узгадніць падыходы і падрыхтаваць дарожную карту сумесных работ, якія трэба будзе выканаць", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Падчас перагавораў бакі абмеркавалі пытанні стварэння ў Беларусі нацыянальнага аператара па абыходжанні з РАА, падрыхтоўкі персаналу, разгледзелі асноўныя напрамкі ўзаемадзеяння ў сферы ўдасканалення заканадаўства ў галіне абыходжання з радыеактыўнымі адходамі. Акрамя таго, размова ішла аб супрацоўніцтве па няядзерных напрамках, у тым ліку ў сферы адытыўнах тэхналогій і вытворчасці накапляльнікаў энергіі.

АТ "ТВЭЛ" уваходзіць у склад дзяржкарпарацыі "Расатам" і з'яўляецца адзіным інтэгратарам расійскай атамнай галіны па вывадзе з эксплуатацыі ядзерных аб'ектаў і абыходжанні з радыеактыўнымі адходамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі