У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Лют 2019

Беларусь і Польшча падпісалі дагавор аб сацзабеспячэнні

Беларусь і Польшча падпісалі дагавор аб сацзабеспячэнні

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Польшча ў час афіцыйнага візіту ў Варшаву парламенцкай дэлегацыі на чале са старшынёй Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам падпісалі дагавор аб сацыяльным забеспячэнні, паведамілі БЕЛТА ў Мінпрацы.

Дакумент падпісалі намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў і намеснік міністра сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі Марцін Зелянецкі. "Гэта чарговы важны крок у развіцці міжнароднага супрацоўніцтва ў галіне сацыяльнага забеспячэння", - адзначылі ў ведамстве.

Дагавор прадугледжвае рэгуляванне пытанняў сацыяльнай абароны грамадзян, якія працуюць (працавалі) і пражываюць на тэрыторыі дзвюх краін. Ён рэгулюе адносіны па выплаце страхавых узносаў на абавязковае дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і абавязковае страхаванне ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў; назначэнні сацыяльных выплат, абумоўленых выплатай такіх узносаў (дапамог па часовай непрацаздольнасці і мацярынства; дапамогі па беспрацоўі; пенсій; выплат па абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў; дапамогі на пахаванне).

Выплата страхавых узносаў будзе праводзіцца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржавы, на тэрыторыі якой грамадзянін выконвае работу, незалежна ад месца яго пражывання. Пенсійнае забеспячэнне прадугледжваецца з улікам прынцыпу прапарцыянальнасці: Беларусь і Польшча будуць назначаць пенсію за стаж, набыты ў адпаведнасці з іх заканадаўствам і на іх тэрыторыі. Яна будзе выплачвацца на тэрыторыю дзяржавы пражывання пенсіянера.

Што датычыцца іншых сацыяльных выплат, то выплата дапамогі па беспрацоўі прадугледжваецца згодна з заканадаўствам дзяржавы пражывання; дапамог па часовай непрацаздольнасці і мацярынстве - згодна з заканадаўствам дзяржавы, на тэрыторыі якой асоба застрахавана на момант набыцця права на іх атрыманне. Выплата ў сувязі з няшчасным выпадкам на вытворчасці або прафесійным захворваннем будзе праводзіцца згодна з заканадаўствам дзяржавы, якое распаўсюджвалася на асобу на момант няшчаснага выпадку на вытворчасці або выканання работы, што прывяла да ўзнікнення прафесійнага захворвання; дапамогі на пахаванне - згодна з заканадаўствам дзяржавы, якое распаўсюджвалася на асобу на момант яго смерці.

Дагавор уступіць у сілу пасля выканання дзяржавамі ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сілу. У Беларусі такой унутрыдзяржаўнай працэдурай з'яўляецца прыняцце закона аб ратыфікацыі дагавора.

"Для рэалізацыі палажэнняў дакумента бакамі вядзецца работа па заключэнні адпаведнага міжведамаснага адміністрацыйнага пагаднення, якое рэгулюе працэсуальныя і працэдурныя пытанні ўзаемадзеяння кампетэнтных устаноў па назначэнні і выплаце пенсій і іншых сацыяльных выплат", - растлумачылі ў міністэрстве.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс