У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Крс 2018

Беларусь і Панама маюць намер назначыць ганаровых консулаў

4 красавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Панама маюць намер назначыць ганаровых консулаў. Гэта тэма абмяркоўвалася сёння ў Маскве на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Панамы ў РФ Мігелем Умберта Лекара Барсенасам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага дыппрадстаўніцтва.

"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах, развіцця дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін, назначэння ганаровых консулаў", - адзначылі ў дыпмісіі.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Панамай устаноўлены 22 кастрычніка 1998 года. Двухбаковы тавараабарот у 2017 годзе склаў $6,6 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс