24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/.
Уладзімір Макей падзякаваў дыпламату за канструктыўны ўклад у развіццё і ўмацаванне беларуска-пакістанскіх адносін па шырокім спектры напрамкаў і адзначыў, што за час кадэнцыі першага пасла Пакістана ў Беларусі адбыліся значныя двухбаковыя мерапрыемствы, якія заклалі сур'ёзную аснову для развіцця супрацоўніцтва паміж краінамі.
Бакі адзначылі наяўнасць у дзвюх дзяржаў істотнага патэнцыялу для нарошчвання палітычнага дыялогу і гандлёва-эканамічнага партнёрства і выказалі ўзаемную зацікаўленасць у захаванні пазітыўнай дынамікі ўзаемадзеяння.