Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

27 Ліп 2021

Беларусь і Пакістан правялі палітычныя кансультацыі ў Мінску

Беларусь і Пакістан правялі палітычныя кансультацыі ў Мінску
У час сустрэчы. Фота МЗС

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сёння ў Мінску адбыўся пяты раўнд кансультацый па палітычных пытаннях паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Пакістана, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Мікалай Барысевіч, пакістанскую - намеснік міністра замежных спраў Мухамад Тарык. "У ходзе кансультацый былі абмеркаваны бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва, уключаючы лібералізацыю візавага рэжыму, звераны падыходы па развіцці дагаворна-прававой базы адносін паміж дзвюма краінамі", - адзначылі ў МЗС.

Асаблівую ўвагу ўдзялілі арганізацыі ўзаемнага абмену візітамі на розных узроўнях і канкрэтным шляхам актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі