Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

23 Стд 2019

Беларусь і Новасібірская вобласць падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні ў галіне лясной гаспадаркі

Беларусь і Новасібірская вобласць падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні ў галіне лясной гаспадаркі
Фота Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства лясной гаспадаркі Беларусі і Міністэрства прыродных рэсурсаў і экалогіі Новасібірскай вобласці Расіі падпісалі мемарандум аб узаемадзеянні ў галіне лясных адносін, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінлясгаса.

У час візіту дэлегацыі Новасібірскай вобласці ў Беларусь міністр лясной гаспадаркі Віталь Дрожжа правёў сустрэчу з міністрам прыродных рэсурсаў і экалогіі гэтага расійскага рэгіёна Андрэем Даніленкам. Бакі абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ва ўзнаўленні лясоў, нарохтоўцы і перапрацоўцы драўніны, шматмэтавым лесакарыстанні лясных рэсурсаў.

Першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі Валянцін Шатраўка падрабязна расказаў расійскім калегам аб сістэме вядзення лясной гаспадаркі ў краіне, развіцці гадавальніцкай гаспадаркі, а таксама аб перспектывах дрэваапрацоўкі і вытворчасці шчэпак. Дэлегацыю зацікавілі рынкі збыту гэтага паліўнага рэсурсу. У 2018 годзе лясгасы адгрузілі на экспарт 1,9 млн кубаметраў шчэпак, у асноўным у краіны Балтыі і Польшчу. Таксама ён адзначыў, што адтуль беларускія паліўныя шчэпкі транзітам ідуць у Скандынавію - Швецыю, Данію. Таму цяпер Мінлясгас прапрацоўвае магчымасці заключэння прамых кантрактаў на пастаўку шчэпак з гэтымі краінамі.

Расійская дэлегацыя таксама наведала Лагойскі лясгас, РУП "Белдзяржлес", Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр і ААТ "Амкадор".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі