Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Крс 2016

Беларусь і Нігерыя адзначаюць неабходнасць павышэння ўзроўню двухбаковага дыялогу

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Нігерыя адзначаюць неабходнасць павышэння ўзроўню двухбаковага дыялогу. Аб гэтым ішла размова ў час другога раўнда беларуска-нігерыйскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, які адбыўся 4 красавіка ў Абуджы (Нігерыя), паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Беларускі бок на кансультацыях узначаліў намеснік міністра замежных спраў Валянцін Рыбакоў, нігерыйскі - пастаянны сакратар Міністэрства замежных спраў (намеснік міністра) Булус Зом Лола. Бакі абмеркавалі актуальны парадак дня двухбаковых адносін, абмяняліся думкамі па шэрагу найбольш важных пытанняў. "Кіраўнік беларускай дэлегацыі праінфармаваў удзельнікаў кансультацый аб падыходах Беларусі да развіцця супрацоўніцтва з Нігерыяй, у тым ліку ў гандлёва-эканамічнай і адукацыйнай сферах. Бакі сышліся на думцы аб неабходнасці актывізацыі і павышэння ўзроўню двухбаковага дыялогу", - праінфармавалі ў прэс-службе.

Валянцін Рыбакоў 4 красавіка сустрэўся таксама з прадстаўнікамі дзелавых колаў Нігерыі і кіраўнікамі дзеючых у краінах Заходняй Афрыкі прадстаўніцтваў беларускіх прадпрыемстваў-экспарцёраў. Тут абмяркоўваліся пытанні стварэння ў Нігерыі зборачных вытворчасцей трактароў і аўтамабільнай тэхнікі, функцыянавання беларускага гандлёвага дома ў Лагасе, арганізацыі візіту дэлегацыі нігерыйскіх дзелавых колаў у Беларусь. Падпісаны пратаколы аб намерах паміж ААТ "МТЗ" і нігерыйскімі кампаніямі "Аўлік Найджырыя" і "ІФОРС - АграДывелапмэнт" па пастаўках беларускай тэхнікі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі