У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Врс 2018

Беларусь і Інданезія абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы

Беларусь і Інданезія абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Інданезія абмяркоўваюць супрацоўніцтва ў ваенна-тэхнічнай сферы. Аб гэтым сёння журналістам паведаміў старшыня двухбаковай парламенцкай групы дружбы Савета народных прадстаўнікоў Інданезіі Аданг Судраджат, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аданг Судраджат заявіў, што інданезійскі бок цікавяць дасягненні ваенна-прамысловага комплексу Беларусі. "Нам будзе вельмі цікава пачуць прапановы беларускага боку. У Беларусі вельмі добра развіваецца ядзерная энергетыка. Спадзяёмся абмеркаваць і гэта пытанне", - сказаў ён.

Пытанні супрацоўніцтва ў сферы ВПК закраналіся на сустрэчы дэлегацыі з намеснікам старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляславам Пірштуком. Адзначалася, што пасля ўступлення ў сілу міжурадавага беларуска-інданезійскага пагаднення аб супрацоўніцтве ў абароннай прамысловасці будзе сфарміраваны беларуска-інданезійскі камітэт па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве.

Беларусь і Інданезія, як падкрэслівалася ў час сустрэчы, настроены актывізаваць парламенцкае супрацоўніцтва, нарасціць тавараабарот.

Візіт парламенцкай дэлегацыі Інданезіі ў Беларусь прадоўжыцца да 20 верасня. Акрамя перагавораў у Палаце прадстаўнікоў запланавана сустрэча з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў.

Інданезійскія парламентарыі пабываюць на Мінскім заводзе колавых цягачоў, БелАЗе і МАЗе, дзе азнаёмяцца з вытворчасцю і правядуць кароткія перагаворы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс