Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Снж 2025

Беларусь і М'янма маюць намер умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў электаральнай сферы

Беларусь і М'янма маюць намер умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў электаральнай сферы
Фота з архiва

26 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і М'янма маюць намер умацоўваць двухбаковае супрацоўніцтва ў электаральнай сферы і ўзаемадзеянне ў рамках дзейнасці Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦВК Беларусі.

У сталіцы М'янмы адбылася сустрэча беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам старшыні ЦВК Аляксеем Башанам са старшынёй Саюзнай выбарчай камісіі М'янмы Тан Со. Бакі абмяняліся думкамі аб асаблівасцях арганізацыі электаральных кампаній у Беларусі і М'янме, неабходнасці сумесных намаганняў у пытаннях абароны электаральнага суверэнітэту ад знешніх замахаў.

Беларускі бок выказаў падтрымку дзеянням Саюзнай выбарчай камісіі М'янмы па правядзенні парламенцкіх выбараў як кампраміснага вырашэння ўнутраных праблем, умацавання дыялогу і згоды ў грамадстве. Намеснік старшыні ЦВК Беларусі Аляксей Башан падкрэсліў, што выбары ў парламент з'яўляюцца выключна ўнутранай справай М'янмы і арганізацыя гэтага працэсу павінна адпавядаць м'янманскаму заканадаўству і нацыянальным інтарэсам.

Як паведамлялася раней, беларуская дэлегацыя ажыццяўляе міжнароднае назіранне за парламенцкімі выбарамі па запрашэнні Саюзнай выбарчай камісіі М'янмы. Парламенцкія выбары ў М'янме пройдуць у тры этапы - 28 снежня 2025 года, 11 і 25 студзеня 2026 года. У выбарах прымаюць удзел 57 палітычных партый, з якіх шэсць вылучаюць сваіх кандыдатаў па ўсёй краіне.

 

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі