Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Снж 2019

Беларусь і Масква падпісалі план развіцця супрацоўніцтва на 2020-2022 гады

26 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Масква падпісалі план праграмных мерапрыемстваў па развіцці гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага, гуманітарна-культурнага і сацыяльнага супрацоўніцтва на 2020-2022 гады. Дакумент па выніках праведзенага 24 снежня ў мэрыі расійскай сталіцы пасяджэння рабочай групы па каардынацыі ўзаемадзеяння Масквы і Беларусі сваімі подпісамі змацавалі яе сустаршыні кіраўнік Мінскага гарвыканкама Анатоль Сівак і міністр урада Масквы, кіраўнік дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязей Сяргей Чаромін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На сустрэчы з мэрам Масквы Сяргеем Сабяніным, якая адбылася пасля цырымоніі падпісання, Анатоль Сівак адзначыў, што такі ж план развіцця супрацоўніцтва неабходны і дзвюм сталіцам - Мінску і Маскве. На яго думку, у першую чаргу гэты дакумент павінен уключаць у сябе абмен вопытам па вырашэнні гарадскіх праблем двух мегаполісаў, у прыватнасці, у сферах транспарту і будаўніцтва.

У сваю чаргу мэр расійскай сталіцы адзначыў, што Мінск і Маскву звязваюць трывалыя гістарычныя і братэрскія сувязі. "Няма ніводнай сферы, дзе Мінск і Масква не супрацоўнічалі б даволі плённа", - сказаў ён. Сяргей Сабянін выказаў надзею, што гэты прыезд беларускай дэлегацыі ў расійскую сталіцу дасць яшчэ адзін штуршок для развіцця ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі