Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Ліп 2026

Беларусь і МАМ абмеркавалі ўзаемадзеянне ў барацьбе з гандлем людзьмі і нелегальнай міграцыяй

Беларусь і МАМ абмеркавалі ўзаемадзеянне ў барацьбе з гандлем людзьмі і нелегальнай міграцыяй

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узаемадзеянне Беларусі і Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) было разгледжана 28 ліпеня на сустрэчы намесніка міністра замежных спраў Беларусі Ігара Сякрэты з прадстаўніком МАМ у Беларусі Марынай Шрам у сувязі с пачаткам яе дыпламатычнай місіі ў нашай краіне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Намеснік міністра коратка прадставіў асноўныя напрамкі супрацоўніцтва паміж урадам Беларусі і МАМ. Ён ахарактарызаваў дасягнутыя вынікі, абазначыў задачы і чаканыя вынікі далейшай работы па кожным з гэтых напрамкаў.

Бакі ўдзялілі асаблівую ўвагу пытанням узаемадзеяння ў барацьбе з гандлем людзьмі і нелегальнай міграцыяй, рэгулявання знешняй працоўнай міграцыі, забеспячэння фінансавання праектнай дзейнасці МАМ у Беларусі.

Ігар Сякрэта пажадаў Марыне Шрам паспяховай работы ў нашай краіне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі