Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліп 2015

Беларусь і Малдова выступаюць за істотнае пашырэнне ўзаемавыгадных эканамічных адносін

Мікалай Цімофці16 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Малдова выступаюць за істотнае пашырэнне ўзаемавыгадных эканамічных адносін і ўмацаванне традыцыйных сувязей ва ўсіх галінах узаемадзеяння. Аб гэтым на перагаворах з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у пашыраным складзе заявіў Прэзідэнт Малдовы Мікалай Цімофці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Прэзідэнта Малдовы, у яго адбылася шчырая і карысная дыскусія з беларускім лідарам. "Мы з задавальненнем канстатавалі існаванне паміж Беларуссю і Малдовай цудоўных двухбаковых адносін, якія пастаянна развіваюцца. Мінулагодні візіт у Кішынёў Аляксандра Лукашэнкі і мой цяперашні візіт у адказ з'яўляюцца пераканаўчымі доказамі таго", - сказаў Мікалай Цімофці.

"Мы выступаем за істотнае пашырэнне ўзаемавыгадных эканамічных адносін паміж нашымі краінамі і за ўмацаванне традыцыйных сувязей ва ўсіх галінах нашага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў Мікалай Цімофці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі