Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Sep 2017

Беларусь і Малдова пашыраць супрацоўніцтва ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і фармацэўтыцы

12 верасня, Кішынёў /Андрэй Гусін - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова актывізуюць супрацоўніцтва ў сферах прамысловасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і фармацэўтыкі. Дамоўленасць аб гэтым дасягнута на сустрэчы, якую пасол Беларусі ў Малдове Сяргей Чычук правёў з віцэ-прэм'ерам, міністрам эканомікі і інфраструктуры Малдовы Актавіянам Калмыкам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў беларускім пасольстве ў Кішынёве.

У ходзе сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Малдовы. Разгледжаны ход выканання дамоўленасцей па выніках афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Малдовы Паўла Філіпа ў Беларусь 6-7 чэрвеня 2017 года, а таксама рэалізацыі мерапрыемстваў пратакола 18-га пасяджэння міжурадавай беларуска-малдаўскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве ад 5 чэрвеня 2017 года.

Дасягнута дамоўленасць аб актывізацыі далейшага ўзаемадзеяння ў рамках двухбаковых міжведамасных рабочых груп па прамысловасці, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве і фармацэўтыцы.

Разгледжана таксама падрыхтоўка правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю ўстанаўлення дыпламатычных адносін Беларусі і Малдовы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі