У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

19 Крс 2018

Беларусь і Малдова падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах

19 красавіка, Кішынёў /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Беларусь і Малдова падпісалі дакументы аб развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах. Цырымонія адбылася па выніках перагавораў у Кішынёве Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Урад Беларусі і камерцыйны банк Moldova Agroindbank заключылі дагавор аб умовах выдачы крэдытаў для набыцця ў Малдове беларускіх тавараў.

Пагадненні аб супрацоўніцтве падпісаны паміж Дзяржаўным камітэтам судовых экспертыз Беларусі і Міністэрствам юстыцыі Малдовы, Генеральнымі пракуратурамі, Міністэрствам аховы здароўя Беларусі і Міністэрствам аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны Малдовы.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі і Бюро міжэтнічных адносін Малдовы падпісалі праграму мерапрыемстваў па рэалізацыі міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве па забеспячэнні правоў нацыянальных меншасцей.

Мемарандум аб супрацоўніцтве ў галіне энергаэфектыўнасці, аднаўляльнай энергіі і альтэрнатыўных відаў паліва заключылі Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі Беларусі і Фонд энергаэфектыўнасці Малдовы.

Дагавор аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве падпісаны паміж акадэміямі навук дзвюх краін.

Шэраг дакументаў падпісалі кіраўнікі рэгіёнаў. Гомельскі аблвыканкам будзе развіваць гандлёва-эканамічнае і культурнае ўзаемадзеянне з Выканаўчым камітэтам аўтаномна-тэрытарыяльнага ўтварэння Гагаузія, Ганцавіцкі раён мае намер выбудоўваць адносіны з раёнам Леова па абмене групамі дзяцей для аздараўлення. Таксама заключылі пагадненне Жодзіна і Хынчэшць.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс