Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Aug 2020

Беларусь і Малдова абмяркоўваюць магчымасць адмены роўмінгу

Беларусь і Малдова абмяркоўваюць магчымасць адмены роўмінгу
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Малдове

26 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Малдове Анатоль Калінін і міністр эканомікі і інфраструктуры Малдовы Сяргей Райлян у час сустрэчы ў Кішынёве абмеркавалі перспектывы зніжэння тарыфаў або адмены роўмінгу паміж краінамі. Такая інфармацыя размешчана на сайце беларускай дыпмісіі, паведамляе БЕЛТА.

У час сустрэчы Анатоль Калінін і Сяргей Райлян абмеркавалі падрыхтоўку пасяджэння міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Яно павінна адбыцца ў кастрычніку бягучага года ў Мінску. Як было заяўлена ў час перагавораў, абедзве краіны гатовы прыкласці дадатковыя намаганні для якаснага напаўнення парадку дня пасяджэння.

"Бакі абмеркавалі перспектывы зніжэння тарыфаў або адмены роўмінгу паміж краінамі, рэалізацыю сумесных кааперацыйных праектаў у галіне прамысловасці і транспарту. Адзначана важнасць разгляду прапаноў беларускага боку па сумесным будаўніцтве дарог у Малдове", - расказалі ў пасольстве.

Малдаўскаму боку таксама было прапанавана вывучыць вопыт Беларусі ў галіне распрацоўкі і рэалізацыі спецыялізаваных праграм у жыллёва-камунальнай гаспадарцы, уключаючы мадэрнізацыю цепла- і водасетак, ліфтавай гаспадаркі, павышэнне энергаэфектыўнасці дамоў, ачыстку вады і іншыя праекты.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі