Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Врс 2017

Беларусь і Македонія выказалі гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння

11 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Македонія выказалі гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння. Гэта было заяўлена ў час уручэння Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Беларусі ў Сербіі і Македоніі па сумяшчальніцтве Валерыем Брылёвым даверчых грамат Прэзідэнту Македоніі Георге Іванаву, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

"У час сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні стану і перспектыў беларуска-македонскіх адносін у палітычнай, эканамічнай і гуманітарнай галінах, выказалі гатоўнасць да далейшага развіцця двухбаковага ўзаемадзеяння", - расказалі ў ведамстве.

Валерый Брылёў падкрэсліў зацікаўленасць Беларусі ў развіцці ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, актывізацыі дзелавых кантактаў, міжрэгіянальных сувязей і пашырэнні дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін з Македоніяй.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі