Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Apr 2015

Беларусь і Літва абмяркуюць узаемадзеянне ва ўмовах членства ў ЕАЭС і ЕС

16 красавіка, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Узаемадзеянне Беларусі і Літвы ва ўмовах членства, адпаведна, у Еўразійскім эканамічным саюзе і Еўрасаюзе будзе абмеркавана ў час візіту першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Міхневіча ў Літву. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Плануецца, што Аляксандр Міхневіч правядзе перагаворы з віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Андрусам Крывасам, а таксама сустрэнецца з першым намеснікам старшыні сейма Літвы Відасам Гедвіласам.

У свой першы дзень візіту, 16 красавіка, першы намеснік міністра замежных спраў Беларусі таксама сустрэнецца з кіраўніцтвам Канфедэрацыі прамыслоўцаў Літвы і Літоўскай нацыянальнай асацыяцыі аўтамабільных перавозчыкаў "Лінава".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі