16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвійскай Рэспубліцы 15-17 лютага праходзіць рабочая сустрэча прадстаўнікоў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі па пытаннях кантролю над узбраеннямі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
У час сустрэчы разглядаюцца пытанні выканання дамоўленасці паміж Беларуссю і Латвіяй аб дадатковых мерах даверу і бяспекі ад 5 сакавіка 2004 года.
Бакі абмяркуюць прапановы, накіраваныя на павышэнне эфектыўнасці прымяняемых дадатковых мер даверу і бяспекі, а таксама ўзгодняць пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне кантролю над узбраеннямі.