Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

6 Крс 2022

Беларусь і Куба маюць намер развіваць турыстычныя кантакты

Беларусь і Куба маюць намер развіваць турыстычныя кантакты
Фота з архiва

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба Валерый Бараноўскі 5 красавіка сустрэўся з міністрам турызму Рэспублікі Куба Хуанам Карласам Гарсія Гранда. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.

"У час перагавораў былі абмеркаваны перспектывы далейшага развіцця і ўмацавання супрацоўніцтва Беларусі і Кубы ў турыстычнай сферы. Размова таксама ішла аб тым, каб шырэй знаёміць народы дзвюх краін з багатымі турыстычнымі магчымасцямі адзін аднаго", - гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў.

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Куба ўстаноўлены ў красавіку 1992 года. У маі 1997 года гандлёвае прадстаўніцтва Кубы ў Беларусі было пераўтворана ў пасольства. У лістападзе 1998 года адкрыта пасольства Рэспублікі Беларусь на Кубе, якое стала першым дыпламатычным прадстаўніцтвам нашай краіны ў Лацінскай Амерыцы і Карыбскім басейне.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі