Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Apr 2017

Беларусь і Кітай рыхтуюць пагадненні аб міграцыі і рэадмісіі

Беларусь і Кітай рыхтуюць пагадненні аб міграцыі і рэадмісіі7 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай рыхтуюць пагадненні аб міграцыі і рэадмісіі. Аб гэтым 8 красавіка ішла размова на сустрэчы міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і члена Дзяржаўнага савета КНР, міністра грамадскай бяспекі Го Шэнкуня, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларусь і Кітай рыхтуюць пагадненні аб міграцыі і рэадмісііМіністр грамадскай бяспекі Кітая ўпершыню наведаў Беларусь. Раней Ігар Шуневіч сустракаўся з Го Шэнкунем у час свайго рабочага візіту ў КНР. Тады былі вызначаны асноўныя напрамкі двухбаковага супрацоўніцтва. Цяперашнія перагаворы былі прысвечаны замацаванню дасягнутых дамоўленасцей. Абмяркоўваліся таксама асноўныя вектары для далейшага ўзаемадзеяння. Так, на гэты момант на разглядзе кітайскага боку знаходзяцца два пагадненні - аб міграцыі і аб рэадмісіі. "Спадзяюся, што мы эфектыўна папрацуем для таго, каб у бліжэйшы час яны былі падпісаны", - адзначыў у час перагавораў міністр унутраных спраў Беларусі.

Член Дзяржаўнага савета КНР, міністр грамадскай бяспекі Го ШэнкуньМУС зацікаўлена вывучыць вопыт кітайскіх калег у такіх напрамках, як барацьба з наркатрафікам, злачынствамі ў сферы высокіх тэхналогій, незаконнай міграцыяй, міжрэгіянальнай злачыннасцю. У Беларусі набыты станоўчы вопыт у падрыхтоўцы замежных спецыялістаў па асобных напрамках службовай дзейнасці: ёсць неабходная нарматыўная база, вопытныя выкладчыкі і сертыфікаваны цэнтр у Акадэміі МУС. "Мы гатовы разгледзець магчымасць навучання кітайскіх спецыялістаў у Беларусі, у тым ліку ўключаючы ўзаемную арганізацыю і правядзенне моўных курсаў для праваахоўнікаў абедзвюх краін", - адзначыў Ігар Шуневіч. Узгадняецца праект пратакола аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі. Міністр прапанаваў актывізаваць разгляд гэтага дакумента, каб падпісаць яго ў бліжэйшы час.

Міністр ўнутраных спраў Ігар ШуневічДля супрацоўніцтва праваахоўных органаў дзвюх краін створаны неабходныя прававыя ўмовы. Развіццю адносін садзейнічаюць падпісаны ў 2016 годзе ў Пекіне пратакол аб узаемадзеянні МУС і Міністэрства грамадскай бяспекі КНР на 2017-2018 гады, а таксама мемарандум аб узаемаразуменні паміж галоўным упраўленнем камандуючага ўнутранымі войскамі МУС і народнай узброенай паліцыяй КНР на гэты ж перыяд. Праваахоўнікі Беларусі і Кітая, як падкрэслівалася ў час перагавораў, узаемадзейнічаюць па розных напрамках і маюць намер і далей пашыраць іх спектр

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі