Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Жнв 2020

Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сельскагаспадарчай сферы

Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сельскагаспадарчай сферы
Фота з архiва

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Кітай падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве ў сельскагаспадарчай сферы па праекце індустрыяльнага парка міжнароднага супрацоўніцтва (раён Цаафэйдзянь) для рэалізацыі ініцыятывы "Пояс і шлях", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Падпісанне адбылося ў фармаце відэаканферэнцыі. У ліку падпісваючых бакоў - Мінсельгасхарч Беларусі, комплексная бондавая зона раёна Цаафэйдзянь і Рабочы камітэт кітайскай асацыяцыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў па праекце "Пояс і шлях". "Упэўнены, што пагадненне дасць магчымасць праводзіць важную работу па ўзаемавыгадным супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі, што дапаможа не толькі выйсці на заключэнне кантрактаў па ўзаемных пастаўках прадукцыі, але і прапрацаваць варыянты інвестыцыйнага супрацоўніцтва і ўдзелу ў сумесных праектах на тэрыторыі як Кітая, так і Беларусі. Лагічным працягам можа стаць арганізацыя сумесных прадпрыемстваў па перапрацоўцы малака і выпуску малочнай прадукцыі з беларускай сыравіны, па вырошчванні буйной рагатай жывёлы і вытворчасці мясной прадукцыі", - сказаў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло.

Ён падкрэсліў, што супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Кітаем мае стратэгічны і ўсёабдымны характар. Гандлёва-эканамічныя адносіны дзвюх краін у 2019 годзе выйшлі на гістарычны максімум у абароце тавараў і паслуг. Актыўна развіваецца і супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе. Ужо за першае паўгоддзе 2020 года экспарт беларускага харчавання ў Кітай склаў $110,9 млн, што ў 2,7 раза вышэй, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Больш за палавіну экспарту (52,5 працэнта) складаюць пастаўкі на кітайскі рынак мясной прадукцыі, якой за шэсць месяцаў адгружана больш за 18 тыс. т на суму $58 млн. "Прадаўжаецца таксама рост паставак у Кітай беларускай малочнай прадукцыі, якую па заслугах ужо ацанілі кітайскія спажыўцы. Малочных тавараў адгружана ў Кітай у бягучым годзе больш за 85 тыс. т на суму $32,5 млн", - адзначыў намеснік міністра.

Для паставак прадукцыі ў Кітай акрэдытаваны 56 малакаперапрацоўчых арганізацый, 17 мясакамбінатаў, 9 птушкафабрык, 7 рыбаперапрацоўчых арганізацый і 4 - па вытворчасці цукровабурачных жамерынаў. "Мы гатовы прапанаваць кітайскім спажыўцам высакаякасныя сыры, масла, ёгурты, натуральнамалочную, мясную і іншую прадукцыю. Сёння ў Беларусі вырабляецца больш як 500 відаў мясных прадуктаў і звыш 1,5 тыс. відаў малочных прадуктаў", - звярнуў увагу Ігар Брыло.

Раней Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі і Рабочы камітэт кітайскай асацыяцыі малых і сярэдніх прадпрыемстваў па праекце "Пояс і шлях" падпісалі мемарандум аб намерах па стратэгічным супрацоўніцтве тэрмінам на пяць гадоў. У адпаведнасці з мемарандумам актыўна прапрацоўваюцца пытанні арганізацыі паставак беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі ў зоны свабоднага гандлю асобных правінцый Кітая на прэферэнцыйных умовах развіцця электроннага гандлю.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі