Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Nov 2015

Беларусь і Кітай будуць паглыбляць усебаковае стратэгічнае партнёрства

5 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларуска-кітайскія дамоўленасці на вышэйшым узроўні будуць рэалізаваны ў тэрмін. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 5 лістапада ў час сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая, спецпрадстаўніком КНР па справах міжнародных перагавораў па гандлёвых пытаннях Чжун Шанем, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

Вітаючы кітайскую дэлегацыю, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: "Удзячны за тыя цёплыя словы, якія выказаў Старшыня КНР пасля выбрання мяне Прэзідэнтам, а таксама за тую каласальную падтрымку, якую Кітай ажыццяўляе адносна Беларусі".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час сустрэчы з Чжун Шанем мае намер абмеркаваць увесь спектр тэм беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння. "Што датычыцца асноўных напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку стварэння Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень", які Старшыня КНР назваў жамчужынай новага Шаўковага шляху, то я думаю, што тыя задачы, якія былі пастаўлены ў час візіту Сі Цзіньпіна ў Мінск, рэалізуем у тэрмін. А калі мы аператыўна папрацуем, то будзем ісці і з апярэджаннем", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Чжун Шань, які будзе прадстаўляць Кітай на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі, перадаў Аляксандру Лукашэнку найлепшыя пажаданні ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна і павіншаваў з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Ён падкрэсліў, што Аляксандр Лукашэнка ўнёс важкі ўклад у развіццё эканомікі Беларусі. "Вы карыстаецеся глыбокай павагай і вялікай падтрымкай у насельніцтва", - заўважыў кітайскі прадстаўнік.

На яго думку, абмен візітамі на вышэйшым узроўні садзейнічае паглыбленню кантактаў паміж Кітаем і Беларуссю. У гэтым годзе Старшыня КНР і Прэзідэнт Беларусі абмяняліся візітамі, што, паводле слоў Чжун Шаня, надало новы магутны імпульс развіццю беларуска-кітайскага ўсебаковага стратэгічнага партнёрства.

"Мой удзел у якасці спецпасланніка Старшыні КНР на інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі чарговы раз сведчыць аб вялікай увазе, якую Сі Цзіньпін удзяляе кітайска-беларускаму супрацоўніцтву, а таксама аб глыбокай дружбе з вамі", - сказаў Чжун Шань. Ён лічыць, што добрыя асабістыя адносіны паміж двума лідарамі маюць вялікае значэнне ў развіцці кантактаў паміж Рэспублікай Беларусь і КНР.

На перагаворах размова ішла аб пашырэнні і паглыбленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства паміж дзвюма дзяржавамі па ўсіх напрамках. Вялікая ўвага была ўдзелена рэалізацыі канцэпцыі "Адзін пояс - адзін шлях", актыўны ўдзел у якой мае намер прыняць Беларусь. Гэта канцэпцыя аб'ядноўвае праекты стварэння эканамічнага пояса Шаўковага шляху і марскога Шаўковага шляху XXI стагоддзя.

У цэнтры ўвагі былі пытанні будаўніцтва Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень". Адзначалася, што парк павінен стаць цэнтрам міжрэгіянальных беларуска-кітайскіх сувязей, якім Беларусь і Кітай надаюць вялікае значэнне. Размова ішла таксама аб магчымасці спрашчэння гандлёва-эканамічных сувязей і ўстараненні бар'ераў з мэтай паскарэння тэмпаў развіцця беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.

Акрамя таго, абмеркаваны пытанні рэалізацыі буйных сумесных праектаў, а таксама супрацоўніцтва ў фінансава-крэдытнай сферы. Узаемным было меркаванне аб усебаковым пашырэнні беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі