Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Jan 2018

Беларусь і Кіпр маюць намер актывізаваць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах

29 студзеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Беларусь і Кіпр маюць намер актывізаваць узаемадзеянне ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі па выніках праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Расіі Ігара Петрышэнкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Кіпр у Беларусі з рэзідэнцыяй у Маскве Леанідасам Маркідзісам.

"Бакі абмеркавалі пытанні актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай сферах, пашырэння дагаворна-прававой базы двухбаковых адносін", - адзначылі ў прэс-службе.

Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Кіпрам устаноўлены 9 красавіка 1992 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі