У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Ліп 2016

Беларусь і Казахстан вызначылі план сумесных мерапрыемстваў на 2017-2018 гады

Падпісанне "Дарожнай карты" развіцця двухбаковага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Казахстан і Рэспублікай Беларусь на 2017-2018 гады першы віцэ-міністр па інвестыцыях і развіцці Рэспублікі Казахстан Альберт Рау і першы намеснік міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь Генадзь Свідзерскі21 ліпеня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. Беларусь і Казахстан на пасяджэнні міжурадавай беларуска-казахстанскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве парафіравалі дарожную карту развіцця двухбаковага супрацоўніцтва на 2017-2018 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Васіля Мацюшэўскага, бакі задаволены змястоўнай часткай плана на бліжэйшыя два гады. "Мы вельмі рады, што ў Беларусі і Казахстана вялікая колькасць напрамкаў сумеснай работы. Толькі сёння нам удалося абмеркаваць больш як 20 пытанняў, што датычацца эканамічнай і сацыяльнай сфер", - сказаў ён.

Першы намеснік прэм'ер-міністра Казахстана Бакытжан Сагінтаеў адзначыў, што асаблівая ўвага ў дарожнай карце ўдзелена аграпрамысловаму сектару, у прыватнасці стварэнню і рабоце СП. "Казахстан гатовы аказваць усялякую падтрымку, у тым ліку ў фінансавым і інфраструктурным планах, СП, што працуюць у сферы сельскай гаспадаркі", - падкрэсліў ён.

Падчас падпісання праграмы супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры, спорту і турызму Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Ергалі Булегенаў і намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр ДубкоўскіНа пасяджэнні бакі таксама абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва ў сферах транспарту і лагістыкі, праектавання і будаўніцтва, касмічнай і энергетычнай сферах, навукі і тэхналогіі, адукацыі, спорту, турызму. Вынікам сустрэчы стала падпісанне пратакола пасяджэння камісіі, а таксама праграмы супрацоўніцтва ў галіне фізічнай культуры і спорту паміж міністэрствамі спорту і турызму Беларусі і Казахстана. Прынята рашэнне аб правядзенні чарговага пасяджэння камісіі ў 2017 годзе ў Казахстане.

Цяпер на тэрыторыі Казахстана арганізавана 13 сумесных зборачных вытворчасцей па выпуску кар'ернай і шахтавай тэхнікі, трактароў, збожжаўборачных камбайнаў, рухавікоў, прэс-падборшчыкаў, ліфтаў, прычапной сельскагаспадарчай тэхнікі. Казахстан займае трэцяе месца сярод краін СНД па аб'ёме беларускага экспарту. За 2015 год знешнегандлёвы абарот дзвюх краін склаў $576,3 млн.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс