Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

14 Крс 2015

Беларусь і Катар маюць намер і ў далейшым пашыраць усебаковае ўзаемадзеянне

14 красавіка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў узначальвае беларускую дэлегацыю на сегменце высокага ўзроўню 13-га Кангрэса ААН па папярэджанні злачыннасці і крымінальным правасуддзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Мерапрыемства 12-19 красавіка праходзіць у горадзе Доха (Катар). Ужо адбылася сустрэча намесніка міністра замежных спраў Беларусі з прэм'ер-міністрам - міністрам унутраных спраў Дзяржавы Катар шэйхам Абдалой бен Насерам бен Халіфой аль-Тані, на якой былі абмеркаваны крокі па развіцці беларуска-катарскага супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.

Валянцін Рыбакоў таксама правёў сустрэчу з намеснікам міністра замежных спраў Катара па пытаннях міжнародных адносін Махамедам бен Муцібам бен Абдалой аль-Румейхі ў мэтах умацавання і далейшага пашырэння двухбаковага ўзаемадзеяння. У гэты ж дзень кіраўнік беларускай дэлегацыі выступіў на пленарным пасяджэнні сегмента высокага ўзроўню Кангрэса. Валянцін Рыбакоў у сваім дакладзе падкрэсліў важнасць устойлівага развіцця для прадухілення злачыннасці і сумесных намаганняў па барацьбе з арганізаванай і транснацыянальнай злачыннасцю, гандлем наркотыкамі, людзьмі і органамі.

Краіны - удзельніцы Кангрэса 12 красавіка прынялі Дахійскую дэкларацыю. Яна пацвярджае неабходнасць шырокага міжнароднага ўзаемадзеяння ў сферы процідзеяння гандлю людзьмі і органамі, што адлюстроўвае рэалізацыю ініцыятыў Рэспублікі Беларусь у гэтай сферы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі