У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Каляндар падзей у Беларусі: КАСТРЫЧНІК 2020
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Чэр 2020

Беларусь і Калумбія плануюць стварыць гандлёвую асацыяцыю для ўмацавання эканамічных кантактаў

Беларусь і Калумбія плануюць стварыць гандлёвую асацыяцыю для ўмацавання эканамічных кантактаў
Фота з архiва

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска-калумбійскую гандлёвую асацыяцыю плануюць стварыць для ўмацавання эканамічных кантактаў. Аб гэтым 29 чэрвеня ў час адкрыцця міжнароднага анлайн-курса паведаміў пасол Беларусі ў Эквадоры і па сумяшчальніцтве ў Калумбіі, Нікарагуа і Панаме Мікалай Аўсянка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Для ўмацавання эканамічных кантактаў плануецца стварэнне сумеснай беларуска-калумбійскай гандлёвай асацыяцыі", - праінфармаваў дыпламат. Ён заўважыў, што эканомікі Беларусі і Калумбіі ўзаемадапаўняльныя - тое, што вырабляе Беларусь, не вырабляецца ў Калумбіі, і наадварот. "Таму ў нас вельмі добрыя перспектывы для развіцця супрацоўніцтва", - сказаў Мікалай Аўсянка.

Узаемаадносіны з Калумбіяй развіваюцца пакрокава, вядзецца работа над прыцягненнем увагі калумбійскіх кампаній. "У цэлым мае адчуванні ад узаемадзеяння з калумбійскімі калегамі, прадпрымальнікамі такія - цяпер цікавасць да Беларусі з боку Калумбіі вельмі вялікая. І наша задача - не страціць гэту цікавасць і актыўна яе развіваць. У тым ліку для гэтых мэт, як толькі будзе магчымасць, мы будзем садзейнічаць арганізацыі паездкі калумбійскіх прадпрымальнікаў у Беларусь для сустрэчы з патэнцыяльна зацікаўленымі беларускімі вытворцамі, - адзначыў пасол. - Ёсць узаемная зацікаўленасць, што вельмі важна".

"Мы бачым добрыя перспектывы ў пашырэнні супрацоўніцтва ў прыборабудаванні, нафтавай і хімічнай прамысловасці, фармацэўтыцы, транспарце і лагістыцы. Калумбія для Беларусі - гэта дзверы ў Лацінскую Амерыку, у прыватнасці ў Ціхаакіянскі альянс", - сказаў Мікалай Аўсянка. Ён выказаў удзячнасць за садзейнічанне Багаты ў атрыманні Беларуссю статусу наглядальніка ў гэтым аб'яднанні і адзначыў, што для развіцця кантактаў было прынята рашэнне стварыць пасольства Беларусі ў сталіцы Калумбіі Багаце.

"Мы бачым добрыя перспектывы для нашых кампаній, якія вырабляюць аўтамабільную тэхніку, нафтавай і хімічнай прамысловасці", - падкрэсліў дыпламат і дадаў, што Беларусь можа прадаставіць добрыя ўмовы ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях". "Больш таго, Беларусь - гэта таксама дзверы для спажыўцоў вялікага рынку ЕАЭС", - сказаў ён.

Мікалай Аўсянка паведаміў, што ёсць зацікаўленасць дзвюх краін у правядзенні ў бліжэйшы час кансультацый знешнепалітычных ведамстваў. Акрамя таго, як толькі дазволіць сітуацыя, калумбійцаў плануюць пазнаёміць з беларускай культурай, у прыватнасці з беларускімі фільмамі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс