Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

11 Ліс 2015

Беларусь і Грузія адзначаюць высокі ўзровень узаемаразумення і даверу ў адносінах

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час правядзення беларуска-грузінскіх кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з намеснікам міністра замежных спраў Грузіі Давідам Джалаганія. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Бакі адзначылі высокі ўзровень узаемаразумення і даверу, які прысутнічае ў беларуска-грузінскіх адносінах, канстатавалі значную актывізацыю кантактаў на ўсіх узроўнях у 2015 годзе.

Уладзімір Макей і Давід Джалаганія абмяняліся думкамі наконт выканання дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Грузію ў красавіку 2015 года, абмеркавалі пытанні двухбаковага палітычнага ўзаемадзеяння, уключаючы арганізацыю афіцыйнага візіту прэм'ер-міністра Грузіі Іраклія Гарыбашвілі ў Беларусь, пашырэнне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі