Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Стд 2017

Беларусь і Ганконг дамовіліся аб узаемнай адмене віз

16 студзеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая Ганконг маюць намер узаемна адмяніць візы. Такая дамоўленасць дасягнута 16 студзеня на сустрэчы ўрадавай дэлегацыі Рэспублікі Беларусь з кіраўніком адміністрацыі САР Ганконг Лян Чжэньінам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў КНР.

Гэта дамоўленасць уступіць у сілу пасля завяршэння ўнутрыдзяржаўных працэдур у Рэспубліцы Беларусь і ў КНР. На думку спецыялістаў, адмена віз паміж Рэспублікай Беларусь і кітайскім САР Ганконг дасць магчымасць істотна актывізаваць кантакты дзвюх краін на ўзроўні бізнесу і турызму.

У дыпмісіі акцэнтавалі ўвагу на тым, што тэма турызму з'яўляецца адным з асноўных складнікаў візіту ўрадавай дэлегацыі Беларусі на чале з першым намеснікам прэм'ер-міністра Васілём Мацюшэўскім, якая наведвае спецыяльны адміністрацыйны раён Кітая Ганконг 16-18 студзеня. Запланаваны сустрэчы з дзелавымі і фінансавымі коламі Ганконга, наведванне Ганконгскай фондавай біржы і правядзенне інвестыцыйнага форуму Belarus calling Hong Kong.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі