Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Улада
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Чэр 2018

Беларусь і Францыя адзначылі актыўны характар міжпарламенцкага ўзаемадзеяння

25 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Намеснік міністра замежных спраў Алег Краўчанка сустрэўся з дэлегацыяй групы дружбы "Францыя-Беларусь" Нацыянальнай асамблеі Францыі на чале з яе старшынёй Крыстофам Лежонам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Бакі канстатавалі актыўны характар беларуска-французскага міжпарламенцкага ўзаемадзеяння. На сустрэчы размова ішла таксама аб стане і перспектывах развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, уключаючы магчымае садзейнічанне па лініі груп дружбы ў парламентах абедзвюх краін далейшаму пашырэнню палітычных і эканамічных кантактаў паміж Беларуссю і Францыяй. Дарэчы, у 2018 годзе група "Францыя-Беларусь" адзначае 25-годдзе свайго стварэння.

Адбыўся таксама абмен думкамі аб перспектывах развіцця дыялогу паміж Беларуссю і ЕС, актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі